Перайсці да асноўнага зместу
TESLA·FAQBY
АпгрэйдModel 3Model Y#Батарэя#Балансаванне~0 USD

Model 3/Y 54 і 75 кВт·г (дарэст да 2021): дысбаланс бывае, але радзей

≈ 1 хв чытання
1 крыніц(а)
Батарэя · 54, 75
Прывод · RWD, AWD
Абноўлена · 16 верасня 2025 г.

Па палявым досведзе 54/75 кВт·г дарэстайлінгавыя пакеты паказваюць менш выпадкаў хранічнага дысбалансу, чым 82 кВт·г Panasonic. Усё ж правярайце логі балансу, хуткасць выраўноўвання на 100% і тэмпературу.

⚠️ Не блытаць: «54» дарэст (стабільны) vs SR 55 кВт·г 2021 (Panasonic 1L)

Тут гаворка пра дарэстайлінгавыя пакеты 2019–2020 (Panasonic «1», 2170 старой генерацыі) — яны і праўда спакайнейшыя. Але Standard Range ~55 кВт·г пачатку 2021 года — гэта ўжо іншы пакет: Panasonic «1L» на праблемнай L-хіміі, роднасны 82 кВт·г (2170L). Ён таксама часта сыходзіць у дысбаланс (BMS_a066/a064/a079), а выпускаўся нядоўга (да пераходу на LFP у 2021), таму донарскія модулі на разборцы знайсці цяжэй, чым для 82.

Спасылка

Крыніцы

Знайшлі памылку ці недакладнасць у артыкуле?Паведаміць — паправім

Model 3/Y 82 кВт·г Panasonic (US): часты дысбаланс модуляў

Для амерыканскіх LR 2021–2022 адзначаныя частыя дысбалансы: корань — уцечкі току праз «пальцы» ячэек 21700. Парогі (норма да 8 mV, трывога >150 mV), разбор кодаў BMS_a029/a064/a074/a079 з Toolbox, фота цякучых модуляў і ўсе варыянты лячэння — ад рамонту модуля (рэкамендацыя tsk.by) да свапу на LG 79.

Model 3/Y: рамонт HV-батарэі па модулях — хто ўмее ў РБ і колькі каштуе

82 кВт·гадз Panasonic пакеты дэградуюць тыповым чынам — слабее адзін з 4 модуляў → разбалансаванне → памылкі. Модуль можна замяніць асобна. Колькі гэта каштуе ў РБ, хто рэальна ўмее, і калі прасцей браць refurb-пакет.

Tesla Model 3/Y LFP 60–64 кВт·г (CATL/BYD): рэсурсна надзейна, але толькі RWD

LFP‑батарэі (CATL/BYD) — выдатны выбар для доўгага валодання: нізкая дэградацыя пры штодзённых 80–100% і простая эксплуатацыя. Звычайна ставяцца на RWD.

Model 3/Y 79 кВт·г LG (Еўропа, НЕ Кітай): надзейны выбар

LG 79 кВт·г (EU) паказала найменшую колькасць адмоў па палявых водгуках. Добры баланс рэсурсу і зараду.